Скандалы
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

КДБ затрымаў жанчыну, якая спаліла чырвоны сьцяг з сярпом и молатам

1 жніўня ў Менску супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая публічна спаліла чырвоны сьцяг з сярпом і молатам. Гэта адбылося каля будынку КДБ.

У запісцы, якую пакінула Ніна Багінская сваім сябрам, яна патлумачыла сваю акцыю тым, што пад гэтым сьцягам адбываўся генацыд беларускага народа. Таксама Ніна Багінская выказала пратэст з прычыны нядаўніх арыштаў актывістаў Алеся Макаева і Ільлі Дабратвора.

– Дзе цяпер знаходзіцца Ніна Багінская мы ня ведаем. Бачылі, як да яе выйшлі два супрацоўнікі КДБ, яны нейкі час размаўлялі, а потым павялі яе ў будынак КДБ, – паведамілі карэспандэнту Свабоды відавочцы акцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)