Политика
Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

Быкаў намаляваў Лукашэнку

Графіцісты, якія намалявалі Быкава ў цэнтры Менску, пайшлі пад суд.

(Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці — кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў) – С.).

Ну, паколькі маляваць Быкава — забаронена, выстаўлю намаляванае самім Быкавым (публікуецца ўпершыню).

У часе тэлефонных размоў Васіль Уладзімеравіч часам нешта маляваў (на гэтым жа аркушы паперы — нумар тэлефону, абрыўкі фразаў, я іх абрэзаў пры сканаваньні). Пакінуў толькі характэрнае «Зіг! — Хайль!» — такую вось асацыяцыю выклікаў у Быкава гэты пэрсанаж.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)