Общество
Фота Янкі Пагулянкі

Генадзя Бураўкіна праводзілі ў апошні шлях

У апошні дзень вясны ад слёз, пэўна, нават у Свіслачы ўзняўся ўзровень вады. Беларусь развітвалася з Генадзем Бураўкіным.

У мінскім саборы Святых апосталаў Пятра і Паўла, што на Нямізе, здавалася ніколі не спынецца бясконцы паток людзей, якія прыйшлі развітваюцца з Паэтам.

Сярод прысутных можна было бачыць Уладзіміра Няклява, Паўла Севярынца, Станіслава Шушкевіча, Уладзіміра Арлова, Барыса Пятровіча, Васіля Зуёнка, Рыгора Сітніцу, Васіля Шаранговіча, Віктара Скарабагатава і шмат тых, хто таксама любіў і паважаў вялікага паэта.

Генадзя Бураўкіна пахавалі на Усходніх могілках Мінска.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)