Знайшлі нежывым барда Змітра Сідаровіча

Сябры адмаўляюцца гаварыць пра абставіны смерці музыкі.

- Давайце гаварыць пра важныя рэчы, напрыклад, пра тое, чаму геній побач з намі не быў шчаслівы. Што ён зрабіў, і што мог зрабіць, - паведаміла адна знаёмая Сідаровіча.

Зміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965-м у Мінску. Музыка, бард, дудар. У 1991 стварыў гурт «Камелот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песні актыўна займаецца фальклёрам. Адраджае дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса».

У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001).

Тэлефоны Следчага камітэта пакуль не адказваюць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)