В мире
Іна Студзінская, Радыё Свабода

Адвакатка: «Стан Максіма Вінярскага вельмі кепскі»

Адвакатка Вольга Безбародкіна наведвала Максіма Вінярскага 25 і 28 красавіка.

Яе вельмі непакоіць стан падабароннага, які трымае сухую галадоўку з дня зьмяшчэньня яго ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў — з 22 красавіка:

27 красавіка да яго выклікалі хуткую дапамогу. Яму было дрэнна, і ванітавала, і сэрца балела. Але мэдыкі не палічылі, што сытуацыя надзвычайная, каб накіраваць яго ў шпіталь, і ён застаўся на Акрэсьціна пад наглядам лекара. Максім нават ня мог размаўляць, гаварыў зь цяжкасьцю. Казаў, што ў нядзелю ў яго наагул адняло мову. Але на сёньняшні дзень стан яго дрэнны. У пятніцу стан быў здавальняючы, а ў панядзелак ён вельмі кепскі.

Грамадзкі актывіст Максім Вінярскі быў затрыманы 22 красавіка каля гіпермаркету «Карона». Спачатку яму сказалі, што «ён падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку».

У пастарунку яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і склалі пратакол. У той жа дзень судзьдзя Фрунзенскага суду Людміла Лапо асудзіла Вінярскага на 12 сутак арышту. На Акрэсьціна Вінярскі абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)