Скандалы
Ірына Арахоўская, Мікіта Недаверкаў, «Наша Ніва»

На Плошчы Незалежнасці гукнулі «Жыве Беларусь»: чацвёра затрыманых

На скрыншоце затрыманне маладой пары, на заднім плане справа — відэааператар БелаПАН Васіль Сямашка, яго затрымаюць праз некалькі секундаў, а затым прымусяць сцерці запіс.

У Мінску праходзяць здымкі фільма «Авель». У суботу працягвалі здымацца эпізоды, звязаныя з масавымі пратэстамі 19 снежня 2010 года. У сцэнары іх падаюць у негатыўным святле.

Вечарам здымаўся эпізод з масавым шэсцем па праспекце Незалежнасці. Як паведамлялася раней, удзельнікам масоўкі «не рэкамендавалі» крычаць «Жыве Беларусь», прасілі гукаць «Мы против» и «Что-то не так».

Аднак адзін з маладых людзей (Алесь Г.) на праспекце каля Макдональдса некалькі разоў крыкнуў «Жыве Беларусь» і адразу быў затрыманы і выведзены за межы шэсця.

Разам з iмi быў затрыманы таксама відэааператар БелаПАН Васіль Сямашка, які браў каментар у дваіх маладых людзей, якія прадставіліся арганізатарамі сацапытання. Яны таксама затрыманыя. Пазней Сямашку загадалі выдаліць відэазапіс.

Чалавек гукае некалькі разоў «Жыве Беларусь», затрыманне маладой пары і журналіста БелаПАН на Плошчы Незалежнасці

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)