Супрацоўніцы дзіцячага анкацэнтра ў Бараўлянах патрэбна дапамога
Супрацоўніца дзіцячага анкацэнтра ў Бараўлянах з 25-гадовым стажам з сярэдзіны 1990-х пакутуе ад гепатыту С.

Віялета Гаўрына — узор самаахвярнасці. У дзяцінстве яна перанесла цяжкую хваробу. Тое выпрабаванне натхніла яе на незвычайны і мужны ўчынак. 15-гадовая Віялета пайшла працаваць санітаркай у дзіцячы анкалагічны цэнтр у Бараўлянах.
Потым скончыла медыцынскую вучэльню, інстытут, з якога вярнулася працаваць у цэнтр псіхолагам-педагогам. Віялета Гаўрына працуе з хворымі дзецьмі больш за 25 год і зараз сама мае вострую патрэбу ў дапамозе.
У сярэдзіне 1990-х у яе выявілі гепатыт С. Яна працягвала дапамагаць дзецям, змагаючыся з уласнай хваробай. Але ў 2010 годзе ёй стала настолькі дрэнна, што спатрэбілася дарагое лячэнне. Яна шчыльна супрацоўнічала з дабрачыннай суполкай «Клуб 5000», удзельнікі якой дапамагаюць анкахворым дзецям. Жорсткі лёс — апошнія гады суполка апякуецца і ёй. Віялета вельмі неахвотна прыняла дапамогу, яна ўвогуле не любіць скардзіцца на жыццё.
У 2012 годзе «Клуб 5000» арганізаваў збор сродкаў на лячэнне Віялеты Гаўрынай. На той момант яна працавала ў цэнтры на заробак у 180 даляраў. У пачатку 2014 года суполка арганізавала новы збор.
— Для нашай падапечнай, медсястры дзіцячага анкацэнтра Віялеты Гаўрына, якая пакутуе ад цырозу печані, патрэбны прэпарат Цераксон. Адзін пакунак з 5 ампул каштуе 400000-450000 рублёў ($ 40-45). На курс ёй трэба 6 такіх пакункаў і яшчэ два флакона для прыёму ўнутр (адзін каштуе каля $ 30). Віялета з начнымі дзяжурствамі і велізарнай нагрузкай на знясілены арганізм атрымлівае $ 250 заробку. Скажыце, як ёй лячыцца? Толькі з нашай дапамогай. Вельмі хочацца дапамагчы нашаму сардэчнаму Гаўрыку. Яна з апошніх сіл дапамагае сваім пацыентам, не лічачыся з працоўнымі абавязкамі і заробкам. Яна жыве, дапамагаючы іншым. Давайце дапаможам ёй! — піша на старонцы «Клуб 5000» каардынатарка суполкі Таццяна Немчанінава.
Дабрачынныя рахункі на імя Гаўрынай Віялеты Дзмітрыеўны:
ААТ «ААБ Беларусбанк», аддзяленне № 176, ф-л № 511, г. Мінск, вул. Ванеева, 18.
УНП 100349858
Код Банка 153001815
Беларускія рублі — код валюты 974 транзітны рахунак 3819382103561 на дабрачынны рахунак № 000001.
Расійскія рублі — код валюты 643 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000002.
Даляры ЗША — код валюты 840 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000007.
Еўра — код валюты 978 транзітны рахунак 3819382104993 на дабрачынны рахунак № 000001.
Прызначэнне плацяжу: для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Гаўрынай Віялеты Дзмітрыеўны для яе лячэння і рэабілітацыі.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное