Моніка Белучы ці Адрыяна Скленарыкава? (галасаванне)

ФІНАЛ! Нарэшце, стала вядома, хто атрымаў тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут). Як гэта было.

Першая ўдзельніца гэтага двубою ў дадатковай прэзентацыі не мае патрэбы. Сустракайце славутую італьянку Моніку Белучы!

На папярэдніх стадыях Моніка Белучы адолела Еву Лангорыя, Мілу Куніс, Даўтцэн Крэз, Сафі Марсо ды Іаану Крупу. Па вялікім рахунку, яе перамогі былі прадказальныя.

А вось выхад у фінал Адрыяны Скленарыкавай – сюрпрыз. Пік папулярнасці славацкай супермадэлі прыйшоўся на 90-е гады мінулага стагоддзя. Але гэта не перашкодзіла Адрыяне набраць больш галасоў, чым яе суперніцы – Міранда Кер, Шакіра, Адрыяна Ліма, Кармен Электра ды Ева Херцыгава.

Цікава, што абедзве фіналісткі бралі шлюбы з французамі і ня так даўно скасавалі іх (шлюбы, а не мужоў).

Хто атрымае тытул, вызначаць чытачы www.gazetaby.com.

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 709 наведвальнікаў. Перамагла Моніка Белучы — 77.2% : 22.8%. Яна стала «Прыгажуняй-2013».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)