Общество
Анастасія Зелянкова

Як у Асвеі апельсіны вырошчвалі і палац на цэглу разбіралі

Сёння на месцы шыкоўнага палаца – фактычна адны руіны. А яшчэ стагоддзе таму тут стаяў адзін з самых прыгожых палацаў ва ўсёй Рэчы Паспалітай. У праекце “Ілюстраваная гісторыя” – палац у Асвеі.

Палац у Асвеі. Верхнедзвінскі район, Віцебская вобласць. Фота з сайта //mita.by/

Стагоддзямі гэтыя землі дашчэнту вынішчаліся набегамі маскоўскіх войскаў, як у 1633 годзе, калі пскавічы цалкам спалілі мястэчка і выразалі ўсё насельніцтва. Аднак у 1749-м за мільён злотых мінскі ваявода Ян Гільзен купіў гэтыя землі ў Сапегаў і пабудаваў тут шыкоўны палац у выглядзе птушкі з распрасцёртымі крыламі. Цікава, што ў палацы ўсё было звязана з календаром: вокнаў налічвалася па колькасці дзён у годзе, залаў – па колькасці тыдняў, 12 уваходаў па колькасці месяцаў і чатыры галоўныя ўваходы з розных канцоў свету. Ды і ўнутраннае ўбранне ўражвала: мармуровыя лесвіцы, люстраныя сцены ў двухпавярховай залі. А ў зімовым садзе ў адным з крылаў палаца раслі магноліі, пальмы, лімоны і апельсіны.

Такім бачыў яшчэ палац у Асвеі Напалеон Орда

Прыйшоўся палац даспадобы і бальшавікам – і панеслі яны народны здабытак праз гэтыя “астранамічныя” вокны і дзверы. Што не праходзіла – як тыя вялізныя люстэркі – білі і выносілі з палаца па кавалках. Потым сваю лепту ўнеслі савецкія партызаны, паклаўшы пад сцены дынаміт. Пасля другой сусветнай вайны тут знаходзіўся клуб і сельсавет. Аднак мудрыя кіраўнікі вырашылі знішчыць усялякі напамін пра «спадароў-крывасмокаў» і пастанавілі узарваць палац. Праўда, у апошні момант адумаліся, пабаяўшыся пашкодзіць пабудаваную побач школу. І проста напісалі аб’яву: каму патрэбна цэгла — прыходзьце і разбірайце, усё бясплатна. І народ пацягнуўся да прыгожага...

Таксама ў праекце:

Адкуль на роспісах касцёла чырвоны савецкі сцяг?

Беларус наміналам 100 тысяч злотых

Дом з замураванымі вокнамі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)