Общество
Анастасія Зелянкова

Палац з фільма жахаў

У аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — палац у Жалудку.

Кадр з фільма “Масакра”

Пра радавое гняздо князёў Святаполк-Чацвярцінскіх многія даведаліся, пабачыўшы містычны трылер “Масакра”, які здымаў “Беларусьфільм”. Аднак кінакампанія з’ехала, а жах застаўся. А між тым гэты зусім не стары будынак, спраектавны ў 1907 годзе італьянскам архітэктарам Маркані (аўтар палаца ў Косаве), выдатна перажыў дзве вайны і гатовы быў з годнасцю сустрэць сучаснасць. Але...

Фота //macos.livejournal.com/

Напамінам пра савецкую ўладу сёння красуецца на столі ў выглядзе чырвонай зоркі. З 60-х гадоў палац і тэрыторыя навокал належала войскам супрацьпаветранай абароны СССР. Тэрыторыю палаца абгарадзілі высокім заборам, зрабілі КПП, дабудавалі на тэрыторыі склад, сталовую, магазін і назвалі ўсё гэта пасёлак “Зара Камунізму”. У 1983 годзе салдаты перабраліся ў новыя казармы. А вось што размяшчалася ў палацы да 1991 – загадка. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што тут была наладжана вытворчасць ваеннай оптыкі, а на тэрыторыі памесця ў канцы 80-х штабялямі ляжалі ракеты ў заводскіх пакунках. Праверыць гэтыя версіі немагчыма.

Палац у Жалудку. Шчучынскі раён. Фота //macos.livejournal.com/

Некалькі гадоў таму ў радавы маёнтак прыязджала з Бельгіі княгіня Ізабэла Чацвярцінская (унучка князя Людвіга Святаполк-Чацвярцінскага). Слёзы пацяклі з яе вачэй, бо маленькай дзяўчынкай яна запомніла палац зусім іншым. Яна прапанавала адрэстаўраваць сядзібу, выдаткаваўшы 70% з бюджэта ЕС. Астатнія 30% трэба было заплаціць Беларусі. Праект накрыўся.

Таксама ў праекце:

Дзед, на якім варта пасядзець «голым месцам»

Як Скарына прасоўваў эротыку ў масы

Напамін пра Беларусь, які захоўваўся ў кабінеце Гітлера

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)