Эдзіта Вілкевічутэ ці Бруклін Дэкер (галасаванне)

Літоўская мадэль супраць мадэлі амерыканскай — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Ураджэнка Каўнаса Эдзіта Вілкевічутэ ў мадэльным бізнесе з 2006 года. Прыгажуню заўважыў на вуліцы скаут аднаго з мадэльных агенцтваў — і хутка дзяўчына ўпрыгожвала вокладкі найпапулярнейшых модных часопісаў. А рэклама з удзелам Эдзіты для Calvin Klein Jeans аказалася настолькі эратычнай, што многія тэлеканалы адмовіліся паказваць яе нават у начны час. Зараз Вілкевічутэ займае 21 месца ў спісе самых запатрабаваных мадэлей свету, 19 радок у рэйтынгу самых сэксуальных і 30 пазіцыю ў катэгорыі самых высокааплочваемых.

А вось яе суперніца Бруклін Дэкер не так лёгка прабівалася ў мадэльны бізнес. Як прызналася сама прыгажуня, перашкоды ствараў яе вялікі бюст, з-за якога часта адмаўлялі ў працы. Аднак Бруклін даказала, што і з гэтым «недахопам» можна стаць вядомай мадэллю. Дабіўшыся прызнання ў гэтай сферы, дзяўчына крочыла далей. На яе рахунку ўжо некалькі фільмаў, у тым ліку і стужка «Марскі бой», дзе мадэль сыграла разам са спявачкай Рыянай.

Эдзіта Вілкевічутэ

Бруклін Дэкер

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 458 наведвальнікаў. Перамагла Эдзіта Вілкевічутэ —65.1%:34,9%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Клэр Дэйнс — Марэна Бакарын

Келі Брук — Даўтцэн Крэз

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)