Общество
Анастасія Зелянкова

Напамін пра Беларусь, які захоўваўся ў кабінеце Гітлера

Сёння ў аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — Брэсцкая крэпасць.

Здаецца, якія яшчэ таямніцы можа хаваць славутая Брэсцкая крэпасць, пра абарону якой так многа расказвалася на ўроках па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны? Аднак не менш цікавыя падзеі адбываліся за яе сценамі і значна раней.

Аказваецца, будаўніцтва цяперашняга сімвала горада – Брэсцкай крэпасці – пачалося з поўнага знішчэння Брэста ў 1833 годзе. Па загадзе імператара Мікалая I старажытнае паселішча было перанесена на два кіламетры на ўсход, дзе і знаходзіцца цяпер цэнтр Брэста. Шматлікія храмы, манастыры, парафіяльныя школы, корчмы і лазні, а таксама ўсе жылыя дамы былі разабраныя, а жыхарам выдадзена пазыка на будаўніцтва новага жылля. А на іх старым месцы распачалося ўзвядзенне магутнай сістэмы фартыфікацыйных збудаванняў для абароны новых заходніх межаў Расійскай дзяржавы.

Давялося крэпасці пабываць і ў якасці перасыльнай турмы. Яе сцены памятаюць і аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863 года Рамана Рагінскага, і Сцяпана Бандэру, і многіх іншых “палітвязняў”. А ўжо пры Саветах гэтая турма стала самай буйной у Заходняй Беларусі. 22 чэрвеня 1941 года ў камеры смяротнікаў турмы “На Брыгітках” сядзелі кардынал Свёнтак і баптысцкі прапаведнік дзеяч БНР Лукаш Дзекуць-Малей. З гэтай турмы яны вызваліліся 23 чэрвеня.

А яшчэ вядома, што ў жніўні 1941 года ў Брэсцкай крэпасці сустракаліся Гітлер і Мусаліні – пра гэта сведчаць кадры з нямецкай кінахронікі. Камень, які Гітлер ўзяў з руінаў маста, быў знойдзены ў яго кабінеце ўжо пасля заканчэння вайны.

Таксама ў праекце:

Як Гродна адкопвалі

Як маскалі беларусам расійскі трон прапілі

Як снарадамі ўпрыгожылі касцёл

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)