Дзіта Фон Ціз ці Адрыяна Ліма? (галасаванне)
Каралева бурлеска супраць «анёла» Victoria's Secret — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
Сапраўднае імя каралевы бурлеска, амерыканскай мадэлі і актрысы з армянскімі каранямі Дзіты фон Ціз – Хізер Рене Світ. З дзяцінства Дзіта займалася балетам, а ў 19 канчаткова вызначылася з будучай прафесіяй, знайшоўшы свой непаўторны стыль падчас працы ў стрып-клубе. Дзіта паспрабавала свае сілы і ў кіно, і якасці бэк-вокалісткі ў песні «Para-noir» Мэрыліна Мэнсана і нават у ролі ягонай жонкі. І толькі з апошнім выйшла не вельмі.
Супрацьстаіць ёй бразільская мадэль Адрыяна Ліма. Доўгі час прыгажуню прадстаўлялі не інакш, як «самая пачуццёвая цнатлівіца свету», што пацвярджала і сама мадэль, пакуль былы бойфрэнд не выклаў у Інтэрнэт сэкс-відэа з удзелам Адрыяны. Сёння Ліма – маці дваіх дзяцей і жонка сербскага баскетбаліста Марка Ярыча. Яна з’яўляецца адной з самых высокааплочваемых мадэлей свету (трэцяе месца пасля Жызэль Бюндхен і Міранды Кер), спрабуе свае сілы ў кіно і рэгулярна трапляе ў рэйтынгі «самых-самых».

Дзіта Фон Ціз

Адрыяна Ліма
Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 429 наведвальнікаў. Перамагла Адрыяна Ліма — 64.6%:35,4%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».
Напярэдадні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное