Общество
Анастасія Зелянкова

Як Гродна адкопвалі

Сёння ў аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — раскопкі Старога Замка ў Гродне ў 1930-я гады.

Доўгі час нараджэнне Гродна лічылася самай сапраўднай таямніцай і выклікала спрэчкі археолагаў і гісторыкаў. Толькі ў пачатку 30-х гадоў археолаг-энтузіяст Юзаф Ядкоўскі пачаў даследаванні, якія аказаліся сапраўднай сенсацыяй, а пра ўнікальныя адкрыцці пісалі нават еўрапейскія газеты. Гэтую працу працягнуў варшаўскі археолаг Здзіслаў Дурчэўскі, а пасля і Яраслаў Вайцяхоўскі.

Раскопкі Ніжняй царквы. Канец 1930-ых гг. Фото //be.wikipedia.org/

Іх вынікі таксама пераўзышлі ўсе спадзяванні: аказалася, што пад замкам Баторыя (XVI ст.) цалкам захаваліся ніжняя часткі палаца Вітаўта (XIV ст.), а некаторыя яго часткі ўвайшлі ў муры пабудовы часоў Баторыя. Таксама даследаванні Дурчэўскага канчаткова вырашылі на карысць сучаснага Гродна навуковую дыскусію адносна месцазнаходжання летапіснага горада.

На жаль, працам Дурчэўскага лёс не спрыяў: у 1939-м пачалася другая сусветная вайна, а ў 1944 даследчык загінуў падчас Варшаўскага паўстання. У вайну калекцыя старажытных рэчаў, сабраная пры раскопках, была часткова разрабавана і дэпартавана. Большая частка археалагічных матэрыялаў была звалена ў адну кучу, многія рэчы дэпашпартызаваны.

Таксама ў праекце

Як маскалі беларусам расійскі трон прапілі

Як снарадамі ўпрыгожылі касцёл

Чаму ў Тураве крыжы растуць?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)