Дзіяна Кругер ці Кэндыс Свэйнпоўл? (галасаванне)
Нямецкая актрыса супраць паўднёваафрыканскай мадэлі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.
У дзяцінстве Дзіяна Хайдкругер марыла стаць балерынай, аднак траўма не дазволіла ёй ажыццявіць гэтую мару. Затое мадэльная кар’ера прыгажуні пайшла ўгору. Калі ж і гэтага ёй паказалася мала, свет даведаўся пра актрысу Дзіяну Кругер (першую частку з прозвішча яна прыбрала для большай запамінальнасці). Пасля фільмаў «Троя», «Скарбы нацыі» і «Бясслаўныя вырадкі» немка нарасхват у рэжысёраў.
Супрацьстаіць ёй мадэль Кэндыс Свэйнпоўл, якая таксама не пакутуе ад адсутнасці працы. У 2012 годзе прыгажуня ўвайшла ў дзясятку самых высакааплочваемых мадэлей свету з даходам у 3,1 мільёна долараў. А яшчэ часопіс Tatler назваў яе ў ліку самых сэксуальных бландзінак.

Дзіяна Кругер

Кэндыс Свэйнпоўл
Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 379 наведвальнікаў. Перамагла Кэндыс Свэйнпоўл — 52%:48%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».
Новую пару «на выбар» мы прапануем 3 лістапада а 12-й.
Напярэдадні
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное