Общество
Анастасія Зелянкова

Як маскалі беларусам расійскі трон прапілі

Сёння ў аб’ектыве праекта «Ілюстраваная гісторыя» — карціна Шымона Багушовіча “Бітва пры Клушыне”.

Шымон Багушовіч “Бітва пры Клушыне”. Да 1620. Львоўская карцінная галерэя

Слаўную перамогу беларускай зброі 4 ліпеня 1610 года пад Клушына (Смаленская вобласць) адлюстраваў прыдворны мастак Мнішэкаў і Лжэдзмітрыя І Шымон Багушовіч, якія сам быў удзельнікам тых падзей. А ганарыцца нашым суайчыннікам было чым – невялікая армія Рэчы Паспалітай прымусіла ўсходніх суседзяў сур’ёзна панервавацца. Хаця яшчэ напярэдадні бітвы маскоўскія войскі пад камандаваннем брата цара Дзмітрыя Шуйскага і Якаба Дэлагардзі святкавалі сваю перамогу, нават не сумняваючыся , што армія ў 35 тысячаў чалавек хутка расправіцца з 6800 «палякамі» (войскам Рэчы Паспалітай, у склад якога, зразумела, уваходзілі і беларусы).

Па расійскай традыцыі ноч правялі ў папойцы. Удар заспеў сабутэльнікаў знянацку. Ды і найміты з ліку шведаў, французаў і ангельцаў, якім затрымалі заробак, не выказалі належнага стараннасці ў бойцы і ўзбунтаваліся. Расейцы збеглі , а каб хоць неяк затрымаць ворага, Шуйскі загадаў раскідаць па лагеры футра і каштоўнасці , уключаючы нарабаванае з рызніцы Троіца-Сергіевай лаўры. Не дапамагло.

Атака крылатых гусар ў бітве пры Клушыне. Фрагмент карціны Шымона Багушовіча

Параза расейцаў у гэтай бітве прывяла да таго , што ў Маскве быў зрынуты Васіль Шуйскі і ўтвораная Семібаяршчына, якая, у страху перад Лжэдзмітрыем II прысягнула каралевічу Уладзіславу і пусціла ў Маскву Жалкеўскага, які разбіў маскалёў пры Клушыне. Так, хай і ненадоўга Масква апынулася пад уладай Рэчы Паспалітай.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)