20 чалавек затрыманыя на жалобным марафоне ў памяць ахвяраў рэпрэсій у Мінску

Міліцыя затрымала 20 ўдзельнікаў жалобнага марафону ў Мінску і журналістаў.

Сярод затрыманых - журналісты TUT.BY Наталля Касцюкевіч і Аляксандр Карсакоў.

Марафон меўся сёння прайсці па месцах пахаваннях ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Мінску -- Парк Чалюскінцаў, Лошыца, Курапаты. Стартаваў ён на Кальварыйскіх могілках.

Сярод затрыманых грамадскія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімір Раманоўскі, Ганна Шапуцька. Іх затрымалі пасля таго як былі ўскладзеныя кветкі на магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій на Кальварыйскіх могілках.

Усіх затрыманых адзвезлі ў пастарунак для высвятлення асобаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)