Кэмеран Дыяc ці Кейт Мос (галасаванне)

«Анёл Чарлі» супраць «анёла» Victoria’s Secrets — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Сваю кар’еру Кэмеран Дыяс пачала ў якасці мадэлі ў 16 год. Аднак пасля дэбюту ў знакамітым фільме «Маска» (1994) пра абаяльную ўсмешку Кэмеран загаварыў ўвесь Галівуд. Асаблівую папулярнасць актрысе прынёс фільм «Анёлы Чарлі», дзе разам з Дру Бэрымар і Люсі Лью яна сыграла ролю суперагента. Сёння Кэмеран у спісе самых высокааплочваемых актрыс. Дарэчы, толькі за агучванне прынцэсы ў знакамітым мультфільме «Шрэк-2» Дыяс атрымала 10 млн. долараў.

Супрацьстаіць ёй зорка подыуму скандальная мадэль Кейт Мос. Англічанка з хлапчуковымі формамі ўварвалася ў мадэльны свет, калі ёй толькі споўнілася 14 год, і адразу ж стала эталонам моды, папулярызаваўшы стыль унісэкс. Няма ніводнага популярнага брэнду, у кампаніі якога б ні ўдзельнічала супермадэль. Сёння, гледзячы на Кейт Мос, ужо ніхто не назаве яе хлопчыкам: папраццы з задавальненнм пільнуюць мадэль на пляжах, дзе яна загарае топлес, а мужчынскія часопісы ўключаюць у рэйтынгі самых сэксуальных жанчын свету.

Кэмеран Дыяc

Кейт Мос

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 575 наведвальнікаў. Перамагла Кэмеран Дыяc —57,7%:42,3%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Моніка Белучы — Ева Лангорыя

Адрыяна Скленарыкава — Міранда Кер

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)