Моніка Белучы ці Ева Лангорыя? (галасаванне)

Шыкоўная італьянская актрыса супраць сэкс-зоркі серылаў — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Над сусветна вядомай актрысай Монікай Белучы час непадуладны. Яна пачала кар’еру фотамадэлі ў «пенсійныя» для подыума 24 гады, у 40 нарадзіла дзіця, а ў 41 была названая першай прыгажуняй свету. Між тым сама Белучы да прыгажосці ставіца, «як да насмарку»: «Дастаткова трохі пачакаць — і ўсё пройдзе». Толькі вось самой актрысы ў яе 49 гадоў, нягледзячы на ігнараванне пластычных хірургаў, спартыўных трэнажораў і модных дыет, гэта чамусьці не датычыцца.

Супрацьстаіць ёй зорка серыялу «Адчайныя хатнія гаспадыні» Ева Лангорыя. І хоць яе спробы на вялікім экране крытыкі не ацанілі, затое цела ацанілі чытачы глянцавых часопісаў — прыгажуня рэгулярна ўваходзіць ў рэйтынгі самых сексуальных жанчын свету. А яшчэ Ева – палітычная актывістка і прыхільніца дэмакратаў.

Моніка Белучы

Ева Лангорыя

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 527 наведвальнікаў. Перамагла Моніка Белучы —82,9%:17,1%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Адрыяна Скленарыкава — Міранда Кер

Бар Рафаэлі — Іаана Крупа

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)