Кацярына Даманькова ці Рыяна? (галасаванне)

Мадэль з Мінска супраць спявачкі з Барбадосу — такая экзатычная сумесь хараства ў спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Пра мінчанку Кацярыну Даманькову ўвесь свет даведаўся пасля яе перамогі ў прэстыжным конкурсе Supermodel of the world у 2006 годзе. На той момант беларуская прыгажуня яшчэ была школьніцай. За мінулы час Кацярына паспела папоўніць каманду «анёлаў» Victoria's Secret, выйсці замуж за піцерскага бізнесмена, паступіць на факультэт журналістыкі і нарадзіць дачку Марусю.

Супрацьстаіць ёй не менш тытулаваная асоба —R&B і поп-спявачка і актрыса Рыяна, якая нядаўна прымерыла на сябе ролю мадэлі і адразу ж пакрыўдзіла пачуцці мусульман. І хоць у творчым плане поспехі яе не менш заўважныя, як у суперніцы, затое ў асабістым неяк не клеіцца. А яна марыць усё пра тое ж жаночае шчасце і нават заявіла, што хоча нарадзіць дзіця – толькі вось няма ад каго.

Кацярына Даманькова

Рыяна

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 561 наведвальнік. Перамагла Кацярына Даманькова —80,6%:19,4%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Кэтрын Зэта-Джонс — Кармэн Электра

Вікторыя Бэкхэм — Ларыса Рыкельме

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)