Кэтрын Зэта-Джонс ці Кармэн Электра? (галасаванне)

Шыкоўная галівудская брунетка супраць ракавой бландзінкі — у спаборніцтве за званне каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Апошнім часам імя цемнавалосай прыгажуні з Уэльса Кэтрын Зэты-Джонс усё часцей мільгае ў таблоідах у сувязі з размовамі пра расстанне з яе зорным мужам Майклам Дугласам, з якім актрыса пражыла 13 гадоў. Уладальніца «Оскара» (фільм “Чыкага”), уласніца кінакампаніі і проста шыкоўная жанчына перажывае не лепшыя часы, але па-ранейшаму прымушае мужчынскія сэрцы біцца хутчэй.

Супрацьстаіць ёй актрыса, мадэль і спявачка Кармэн Электра. І хоць шлюбы секс-бомбы былі не такія доўгія, як ў Зэты-Джонс (першы муж баскетбаліст Дэніс Родман не вытрымаў і 10 дзён), а ролі не такія сур’ёзныя (“Выратавальнікі Малібу”, “Вельмі страшнае кіно”, “Я хачу Кендзі”), актрыса таксама, як і яе суперніца, лічыцца адной з самых жаданых жанчын свету.

Выглядае, што гэтым разам нашых чытачоў чакае асабліва складаны выбар.

Кэтрын Зэта-Джонс

Кармэн Электра

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 617 наведвальнікаў. Перамагла Кармэн Электра —51,1%:48,9%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Вікторыя Бэкхэм — Ларыса Рыкельме

Міла Куніс — Мішэль Уільямс

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)