Клаўдыа Шыфер ці Наомі Кэмпбэл? (галасаванне)

«Беласнежка» супраць «Чорнай пантэры» — дзве легендарныя мадэлі сышліся ў спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Нават пакінуўшы мадэльныя падмосткі, Клаўдыа Шыфер і зараз застаецца адной з самых вядомых супермадэлей сучаснасці. Яна ўпрыгожвала вокладкі часопісаў каля 900 разоў, а кожны яе працоўны дзень каштаваў прыкладна 50 тысяч долараў (Шыфер – адна з самых багатых жанчын Германіі). Сёння Клаўдыа – клапатлівая маці дваіх дзяцей, і ўвогуле прыклад добрапрыстойнасці.

Яе суперніца — поўная супрацьлегласць. І хоць цемнаскурая прыгажуня афра-ямайскага паходжання Наомі Кэмпбэл не менш знакамітая за сваю сяброўку па подыўме (і, дарэчы, па жыцці), неўтаймаваны нораў мадэлі вядомы на ўвесь свет. Не радзей за глянцавыя часопісы яе імя можна пабачыць у паліцэйскіх зводках. А яшчэ Наомі вядомая сваімі неардынарнымі раманамі, якія так і не завяршыліся вяселлем — апошні з расійскім мільянерам Уладзіславам Дароніным скончыўся вясной 2013-га.

Клаўдыа Шыфер

Наомі Кэмпбэл

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 422 наведвальніка. Перамагла Клаўдыа Шыфер — 85,8%:14,2%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Джэніфер Лопес — Крысціна Хендрыкс

Шарліз Тэрон — Элізабэт Хёрлі

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)