Джэніфер Лопес ці Крысціна Хендрыкс? (галасаванне)

Гарачая лацінаамерыканская спявачка супраць зоркі тэлесерыялаў — у спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Джэніфер Лопес прывыкла быць “самай-самай” ва ўсім: адна з самых паспяховых спявачак (яна прадала больш 55 мільёнаў альбомаў па ўсім свеце), адна з самых высокааплочваемых галівудскіх актрыс і таленавітая бізнесвумэн, якая змагла абярнуць сваю папулярнасць у паспяховы фэшн-брэнд J.Lo.

Супрацьстаіць ёй Крысціна Хендрыкс, якая праславілася пасля драмы “Вар’яты”, за якую атрымала прэстыжныя ўзнагароды (у тым ліку і намінацыю на “Эмі”) і званне «Самай сэксуальнай жанчыны свету» па версіі часопіса Esquire.

У чытачоў “Салідарнасці” ёсць магчымасць выбраць самім.

Джэніфер Лопес

Крысціна Хендрыкс

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 387 наведвальнікаў. Перамагла Джэніфер Лопес — 69%:31%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Шарліз Тэрон — Элізабэт Хёрлі

Анджаліна Джалі — Джэніфер Эністан

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)