Шарліз Тэрон ці Элізабэт Хёрлі? (галасаванне)

Дачка паўднёва-афрыканскага фермера і эфектная брытанка сышліся ў Галівудзе і ў нашым спаборніцтве за тытул каралевы сэксуальнасці. Змаганне за тытул «Прыгажуня-2013» (умовы тут) працягваецца.

Магчыма, калі б не траўма, якая не дазволіла працягнуць кар’еру балерыны, пра такую актрысу, як Шарліз Тэрон, мы б і не даведаліся. Славу прыгажуні прынесла роля ў фільме “Адвакат д’ябла”. А акцёрскае майстэрства было ацэнена «Залатым глобусам», Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША і такім жаданым для ўсіх “Оскарам”.

Супрацьстаіць ёй таксама былая балерына, брытанка Элізабэт Хёрлі. Прыгажуня дэбютавала ў кіно ў 1987 годзе ў фільме “Арыя”, а галівудскім стартам для яе стала стужка “Пасажыр 57”. І ўсё ж, напэўна, большую папулярнасць Элізабэт прынесла не праца ў кіно, а яе бурны раман з акцёрам Х’ю Грантам, які цягнуўся аж 13 гадоў.

Шарліз Тэрон

Элізабэт Хёрлі

Галасаванне скончанае. У ім узялі ўдзел 624 наведвальніка. Перамагла Шарліз Тэрон — 50,2%:49,8%. Яна выйшла ў 1/16 фіналу «Прыгажуні-2013».

Напярэдадні

Анджаліна Джалі — Джэніфер Эністан

Пенелопа Крус — Кэці Пэры

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)