Гары Паганяйла: Біўся, сашчапіўшы зубы

14 кастрычніка вядомаму беларускаму адвакату і праваабаронцу Гары Паганяйлу споўнілася 70 гадоў. «Новы час» прапануе фрагменты з успамінаў Гары Пятровіча, якія цалкам друкуюцца ў кнізе «Адвокатские хроники Гарри Погоняйло. Мемуары, документы, публикации».

Яшчэ ў дзіцячым доме я не імкнуўся быць паслухмяным і ўзорным. Колькі сябе памятаю, заўсёды быў вымушаны біцца. У невялікіх дзіцячых калектывах станаўленне асобы праходзіць няпроста: да няшчасця, моцныя падмінаюць слабых, а слабыя змушаны падпарадкавацца сіле старэйшага ці мацнейшага.

Гэтай практыкі я таксама на дух не пераносіў — я мог у горла ўчапіцца любому крыўдзіцелю, незалежна ад таго, маленькі ён быў ці вялікі. Я рос ваўчанём. У мяне з дзяцінства цвёрды характар. Можа, таму і займаўся адзінаборствамі: боксам, а калі зрок стаў слабець, захапіўся грэка-рымскай барацьбой. Неабходнасць пастаяць за сябе, не даць сябе ў крыўду была ў мне з дзяцінства.

Аднак і правілы ў нашым дзіцячым доме былі высакародныя: калі нейкае пытанне патрэбна было вырашыць з дапамогай сілы, так і казалі: «Пойдзем стукнемся». Ішлі кожны са сваім секундантам і адразу дамаўляліся: біцца «да першай слязінкі» ці «да першай крывінкі». Дамова добраахвотная. Калі заплакаў, значыць, пераможаны. Але асабіста я ніколі не дамаўляўся «да першай слязінкі» — біўся, сашчапіўшы зубы, «да крывінкі». Такую жорсткасць і злосць я праяўляў, напэўна, свядома, бо разумеў — інакш затопчуць...

Працяг чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)