Общество
Анастасія Зелянкова

Як капрыз Івана Жахлівага абышоўся сучасным беларусам у 42 тысячы еўра

Сёння ў праекце «Ілюстраваная гісторыя» — Полацкае Евангелле.

Факсімільнае выданне Полацкага Евангелля. Фота з сайта //borisov-spas.com

Створанае ў Полацку ў 12 стагоддзі рукапіснае Евангелле многія даследчыкі прыпісваюць руцэ самой Еўфрасінні Полацкай. Яно з’яўляецца самым старажытным з найбольш поўна захаваных рукапісных твораў.

Вядома, што рарытэт быў вывезены з Полацка Іванам Жахлівым падчас лівонскай вайны ў 1563 годзе і доўгі час яго месцазнаходжанне заставалася невядомым. Толькі ў 1852 годзе захаваныя 170 лістоў (каля 70% евангелля) з «Древнехранилища» Пагодзіна былі набытыя Імператарскай публічнай бібліятэкай.

Да нядаўняга часу рукапіс не быў даступны і не выдаваўся. Толькі ў 2010 годзе ў СМІ прайшлі паведамленні аб завяршэнні рэстаўрацыі, на якую пайшло 42 тысячы еўра. 6 лютага 2013 года на адкрыцці ХХ Міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша ў Мінску было прэзентавана факсімільнае выданне Полацкага Евангелля.

Таксама ў праекце

Як Еўропу Беларуссю пужалі

Праклён для беларусаў

Месца, якое пасварыла гісторыкаў

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)