Общество
Васіль Гальчанюк

«Івашкевіч ужо з’яўляецца гістарычнай постаццю»

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч лічыць, што Віктар Івашкевіч, які ў чацвер сышоў з жыцця, зрабіў вельмі вялікі ўнёсак у змаганне за незалежнасць краіны.

– Гэта вельмі вялікая страта для беларускага нацыянальнага руху, – сказаў Аляксей Янукевіч «Салідарнасці». – Віктар Івашкевіч быў рухавіком нацыяльнага адраджэння, барацьбы за незалежнасць Беларусі і дэмакратыю. Ён быў, можа быць, найлепшым арганізатарам у палітычным спектры.

Дзякуючы яго энэргіі, здольнасці, не чакаючы больш спрыяльнага моманту ўзяць і пачаць работу, рабіліся шмат якія справы цягам усіх 25 гадоў, што ён быў у БНФ. Віктар заўсёды думаў, што яшчэ можна зрабіць, як палепшыць сітуацыю.

Віктар Івашкевіч ужо з’яўляецца гістарычнай постаццю. Яго унёсак у змаганне за незалежнасць Беларусі вельмі вялікі.

Мне ён запомніўся перад усім тым, што быў вельмі пазітыўным чалавекам, які ставіўся да людзей з лёгкім сэрцам. Здаралася мы горача спрачаліся на рэгіянальных сходах, але калі ехалі назад, то ўжо вялася цёплая размова. Ён умеў жартаваць, любіў распавядаць цікавыя гісторыі, байкі. Негатыўных эмоцый вакол яго зусім не было.

Валянцін Голубеў: «Галоўнае, што пра можна сказаць пра Віктара Івашкевіча: ён жыў для Беларусі»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)