Общество
Ягор Марціновіч, «Наша Ніва»

У «доме Чыжа» жыве толькі адна сям’я

Іншыя ўласнікі плацяць за пустыя пэнтхаусы па 4 мільёны рублёў штомесяц.

Газета «Рэспубліка» вырашыла знайсці мінчукоў, якія плацяць самую вялікую квартплату ў горадзе.

Нібыта самую вялікую жыроўку — 2,6 мільёна рублёў — у Мінску атрымала пенсіянерка з вуліцы Аэрафлоцкай, якая забылася ўсталяваць лічыльнікі на газ.

Аднак цікава не гэта. Журналісты «Рэспублікі» пішуць, што перш-наперш патэлефанавалі ў таварыства ўласнікаў дома «Ля Траецкага».

Там ім адказалі, што ў элітным «доме Чыжа» пакуль жыве… ўсяго адна сям’я.

Гэтыя людзі валодаюць трыма зблакаваныя кватэры і нібыта плацяць у месяц 520 000 рублёў за камунальныя паслугі. Сума невялікая, бо ў іх пакуль падлучаныя «не ўсе паслугі і разумныя сістэмы».

Інфармацыя на конт кватплаты ў «доме Чыжа» пададзеная не зусім некарэктна. Незалежна ад таго, ці засяляліся жыльцы дома, ім выстаўляецца рахунак за тэхнічнае абслугоўванне дома. У васьміпакаёвых пэнтхаўсах гэтая сума дасягае 4 мільёна рублёў штомесяц.

А вось непасрэдна за камунальныя паслугі большасць жыльцоў насамрэч не плацяць, бо ні вадой, ні электрычнасцю не карыстаюцца. Напэўна, менавіта гэта і мелі на ўвазе прадстаўнікі ТУ «Ля Траецкага».

Пабачыць на свае вочы, што ў элітным доме амаль ніхто не жыве, можа любы ахвотны.

Дастаткова ўвечары паглядзець на вокны "Ля Траецкага". Звычайна святло гарыць у 1-2 кватэрах.

Таксама на гэтую тэму:

Хто жыве ў доме Чыжа?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)