Студэнтаў загналі на будоўлю фермы

Замест таго, каб вучыцца, студэнты трэцяга курса Полацкага ўніверсітэта будуюць ферму ў Абрубе-Беразвецкім.

Фота Дзіяна Берніковіч

Другі тыдзень студэнты Полацкага дзяржаўнага універсітэта працуюць на малочнатаварных фермах шасці сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. У кожным працоўным звяне — па 7-8 чалавек. Маладыя людзі наводзяць парадак каля ферм, прыбіраюць будаўнічы смецце, спрабуюць класці цагляны мур.

«Без працы не cядзяць, — рэзюмуюць кіраўнікі гаспадарак. — У іх шмат сілы, энергіі. Пасля працоўнага дня — культурная праграма».

Трэцякурснікі ПДУ, закасаўшы рукавы, працуюць на ферме ў вёсцы Абруб- Беразвецкі.

Дырэктар дзяржпрадпрыемства «Азярцы» Дзмітрый Харытонаў кажа, што хлопцы старанныя, ад працы не адмаўляюцца, праяўляюць ініцыятыву.

На аб'екце таксама занятыя будаўнікі ПУП "Глыбоцкая ПМК", некалькі работнікаў Глыбоцкага камбікормавага завода. Разам работа спорыцца.

Улетку на рэканструіруемых фермах ў гаспадарках «Азярцы» і «Сельцы» працавалі навучэнцы глыбоцкага дзяржпрофліцэя. У гэтыя дні хлопцы і дзяўчаты прыбіраюць буракі, іншую гародніну, выгадаваныя імі ў навучальнай гаспадарцы.

Па словах дырэктара ліцэя Валянціны Шынкевіч, акрамя гэтага 75 навучэнцаў дапамагаюць работнікам сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёна «Залатая падкова» і «Гарадзец» прыбіраць бульбу і моркву.

Частка студэнтаў Полацкага дзяржаўнага універсітэта капае бульбу. Сёлета ўпершыню ў калгасы адправілі студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта.

Улада кампенсуе недахоп працаўнікоў у сельскай гаспадарцы не толькі студэнтамі, але і спецыялістамі, якія ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю — настаўнікамі, супрацоўнікамі культуры, дзяржаўнымі службоўцамі. Людзі гэта ўспрымаюць як праяву непавагі да іх, але не супраціўляюцца, баючыся помсты.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)