«Кніга Алеся Бяляцкага можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь»
Да такой высновы прыйшла экспертная камісія, на разгляд якой Ашмянская мытня накіравала зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў «Асьвечаныя Беларушчынай», што выйшаў у свет за час зняволення аўтара.
40 асобнікаў выдання былі канфіскаваныя ў праваабаронцы Таццяны Рэвяка на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску “Каменны Лог” 3 ліпеня бягучага года.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», заключэнне экспертнай камісіі ад 3 верасня 2013 года Таццяна Рэвяка атрымала па пошце 5 верасня. Гэтаму папярэднічалі два месяцы перапіскі праваабаронцы з мытнымі органамі.
З даведкі экспертнай камісіі вынікае, што кніга Алеся Бяляцкага «можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь».
Экспертамі былі Уладзімір Ягорычаў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі Гродненскага дзяржуніверсітэта, і Вадзім Хілюта, загадчык кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрфака згаданага ўніверсітэта. Хілюта таксама быў у складзе камісіі, якая прызнала экстрэмісцкім альбом «Belarus Press Photo 2011».
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное