Общество
Сяргей Гудзілін, «Наша Ніва»

Стылягі на роварах страсянулі Мінск

У суботу ў Мінску прайшлі велапакатушкі стылягаў. Пяць дзясяткаў дзяўчат і хлопцаў праехаліся праспектам ад Плошчы Незалежнасці, з заездам у Траецкае, да Нацыянальнай бібліятэкі.

Стылягі — гэта моладзевая субкультура часоў СССР у 1950–1960-я гады. Моладзь карысталася заходнім эталонам стыля жыцця. З натоўпу іх вылучала крыху недарэчная, яркае адзенне, а таксама манера зносін. У іх быў павышаны інтарэс да заходніх танцаў і музыкі. Адзенне для іх было спосабам праявіць непрыманне занадта строгай маралі і існуючага ладу, якія ператваралі людзей у шэрую масу.

Так, дзяўчаты імкнуліся капіяваць мадэлі сукенак з даступных прыбалтыйскіх і замежных часопісаў. Апраналіся ярка, насілі спадніцы з разрэзам крыху вышэй калена, якія красамоўна падкрэслівалі постаць (тады гэта лічылі абуральна кароткім), квяцістыя блузы, пышныя сукенкі і шаўковыя сукенкі з глыбокімі дэкальтэ, капронавыя панчохі, жаночыя штаны, туфлі на высокім абцасе, якія мелі падоўжаныя насы.

Атмасфера добра перададзена ў фільме «Стылягі», дзе распавядаецца пра Маскву 1950-х, а таксама ў кнізе Уладзіміра Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без», дзе расказваецца пра Мінск пачатку 1960-х.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)