Затрыманыя праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч

Праваабаронцы раздавалі паштоўкі з выявай Алеся Бяляцкага.

У нядзелю мінула два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага. У панядзелак у Мінску прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволеным. У 12 гадзін каля ЦУМ праваабаронцы і грамадскія актывісты раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна", паведамляе spring96.org.

Супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя правабааронцы Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Афармляюць пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзеньне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)