Свята, якое адмяніў Лукашэнка

З 1991 па 1996 гады — галоўнае нацыянальнае свята — Дзень Незалежнасці — адзначалася менавіта 27 ліпеня.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

фота з фэйсбука Леаніда Дзейкі

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР 1978 года.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб назве рэспублікі, у адпаведнасці з якім яна стала называцца Рэспублікай Беларусь. Была ўведзена новая дзяржаўная сімволіка — бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».

8 снежня 1991 года ў беларускай урадавай рэзідэнцыі ў Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР.

З 1991 па 1996 гады галоўнае нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці — адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Пасля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі падчас рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года было прынята рашэнне аб святкаванні Дня незалежнасці 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў.

26 ліпеня моладзь з «Альтэрнатывы» ўзняла бел-чырвона-белыя сцягі каля ўніверсама «Беларусь» у Мінску. Чатыры актывісты былі затрыманыя, былі таксама затрыманыя і журналісты.

Цікава, што ў канцы чэрвеня падчас апытання на найбуйнейшым партале краіны TUT.BY 38,98% наведнікаў, што ўзялі ўдзел у апытанні, сказалі, што лічаць 27 ліпеня — Днём Незалежнасці краіны.

За 25 сакавіка прагаласавалі 29,51%, за лукашэнкаўскае 3 ліпеня — 28,87%.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)