Лица
«Наша Ніва», фота Вячаслава Паталаха

Усевалад Сцебурака ажаніўся з дызайнеркай топавага рэкламнага агенцтва

17 ліпеня быў зарэгістраваны шлюб паміж беларускім паэтам і шоўменам Усеваладам Сцебуракам, якога ўжо паспелі назваць беларускім «сэкс-сімвалам», і 25-гадовай Ганнай Бабіцкай — фатографам і дызайнеркай топавага рэкламнага агенцтва «Крынь».

Падзея адбылася якраз у 32-і дзень народзінаў Усевалада: «Што ёсць шлюб для нас? Гэта еднасць блізкіх асобаў рознага полу!»

Усевалад часта вядзе розныя святы, у тым ліку вяселлі, таму рознага «стандартнага нудоцця», па яго словах, ён наглядзеўся, і ўласнае свята хацелася зрабіць больш запамінальным.

— Уся нашая працэдура была свецкай — прайшла ў Кастрычніцкім ЗАГСе Мінску ў выглядзе так званага «несвяточнага роспісу» — то бок без пафасу і банальнасцей, — узгадвае Усевалад. — Пасля была фотасесія ў салоне «Атэлье партрэту» у вядомага мінскага фатографа Славы Паталаха ды святочная вячэра ў рэстаране з прысутнасцю самых блізкіх сваякоў.

Гэтымі падзеямі ўсё не абмяжуецца і ўжо ў суботу плануецца другая частка свята для сяброў — у прыгожым месцы за межамі горада.

— Чаму свята падзелена на дзве часткі? Бо бацькі і сябры рознага веку і тое што цікава і зручна адным — складана іншым. То бок з павагі да розных нашых блізкіх мы вырашылі зрабіць менавіта так.

Хуткім часам маладых чакае мядовы месяц на Кіпры.

Мы, ў сваю чаргу, далучаемся да віншаванняў і жадаем шчасця маладым!

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)