Общество
Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская, «Наша Ніва»

Міліцыянты падпісваліся супраць «Бульбаш-хола» ў Курапатах

У Курапатах прайшла традыцыйная талака – тэрыторыю некропаля расчышчалі ад сухастою і смецця. Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічалі не толькі сябры КХП БНФ, але і прадстаўнікі іншых партый і рухаў, а таксама простыя валанцёры.

Не абышлося і без прыкрасцей: у адзін з дзён талакі нехта, па няведанні ці наўмысна, выклікаў міліцыю -- маўляў, невядомыя вырубаюць у Курапатах лес.

Дарэчы, споўнілася роўна 25 гадоў, як шырокая грамадскасць даведалася пра Курапаты: 3 чэрвеня 1988 г. у "ЛіМ" быў апублікаваны артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва "Курапаты -- дарога смерці".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)