Общество
Антон Карповіч

Мікола Статкевіч. Фотаальбом падпалкоўніка-палітвязня

Роўна два гады таму экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі. «Салідарнасць» узгадвае жыццёвы шлях палітыка з дапамогай фотаздымкаў.

1970-я гады. Мікола Статкевіч – курсант Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча.

1991 год. На мітынгу супраць ГКЧП, арганізаваным дэпутатамі апазыцыі БНФ (фота vytoki.net).

Пачатак 1990-х г.г. Падпалкоўнік Мікола Статкевіч – кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў»

1992 год. Кіраўнік «Беларускага згуртавання вайскоўцаў» на цырымоніі прыняцця афіцэрамі прысягі на вернасць Беларусі.

1999 год. Затрыманне Статкевіча ў якасці арганізатара дэманстрацыі з нагоды Дня незалежнасці (фота photo.bymedia.net).

2000 год. Мікалай Статкевіч – лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада» (фота photo.bymedia.net).

2001 год. Мікалай Статкевіч і кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Міхаіл Мясніковіч падчас маёўкі ў Парку Горкага (фота photo.bymedia.net).

2004 год. Статкевіч на Кастрычніцкай плошчы на мітынгу ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў рэфереэндуму (фота photo.bymedia.net).

2005 год. На «хіміі» ў Баранавічах (асуджаны да трох гадоў за арганізацыю мітынга ў мінулым годзе) (фота photo.bymedia.net).

2007 год. На «хіміі» ў вёсцы Блонь (фота photo.bymedia.net).

19 снежня 2010 года. Пасля Плошчы Мікола Статкевіч быў асуджаны да 6 гадоў пазбаўлення волі (фота Радыё Свабода).

Глядзіце таксама:

День, когда Площадь была заполнена солнцем и народом (13 фото)

Фоторепортаж с акции протеста 19 декабря

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)