Швэды выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сьцягоў

Ісабэль Сомэрфэльд, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus, паведаміла, што паводле яе інфармацыі рашэньне забараніць выкарыстаньне на трыбунах бел-чырвона-белыя сьцягі прыняла Міжнародная хакейная фэдэрацыя.

Інцыдэнт зь беларускімі заўзятарамі адбыўся падчас учорашняга хакейнага матчу Беларусь — Чэхія. Швэдзкія паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сьцяг.

А пазьней адзін са швэдзкіх арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой сымболікай іх ня пусьцяць:

Сомэрфэльд: «Мяне абурае гэты факт! Гэта супраць нашага разуменьня правоў чалавека — кожны можа абіраць, што яму апранаць, і які сьцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога не абражае. А гэта зусім ня той выпадак.

Мы плянуем акцыю перад Глобэн-арэнай у панядзелак зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб выказаць салідарнасьць з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэньня Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі».

Сомэрфэльд упэўненая, што есьць спосабы паўзьдзейнічаць на рашэньне Міжнароднай хакейнай федэрацыі: «Цяпер вельмі важна, каб швэдзкія палітыкі сказалі свае слова. Я думаю, што многія людзі шакаваныя гэтым рашэньнем».

Таксама на гэтую тэму:

«Запрет белорусского флага – это позор»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)