Общество
Антон Карповіч

Зміцер Дашкевіч на волі. Фотаальбом маладафронтаўца

У нядзелю спаўняецца роўна два гады, як за «злоснае хуліганства» быў асуджаны лідар «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч. У няволі па новаму прысуду ён атрымаў яшчэ год. З дапамогай фотаздымкаў «Салідарнасць» узгадвае жыццёвы шлях палітвязня.

Сярэдзіна 80-х гадоў. Маленькі Зміцер Дашкевіч глядзіць на бацьку Вячаслава Ўладзіміравіча, які сядзіць злева (фота з сайта Еўрарадыё).

Сярэдзіна 80-х гадоў. Бацькі Дашкевіча працавалі журналістамі (фота з сайта «Новага часу»).

2005 год. Супрацоўнікі міліцыі затрымоўваюць 23-гадовага актывіста «Маладога фронта» перад пачаткам акцыі да дня Канстытуцыі (фота photo.bymedia.net).

2005 год. Былы лідар «Маладога фронта» Павел Севярынец прадстаўляе новых сустаршынь арганізацыі Сяржука Бахуна і Змітра Дашкевіча (фота photo.bymedia.net).

2006 год. Зміцер Дашкевіч падчас галадоўкі ў знак пратэсту супраць крымінальнага пераследу актывістаў апазіцыі (фота photo.bymedia.net).

2006 год. Дашкевіч наведвае ў магілёўскай спецкамендатуры актывіста МФ Артура Фінькевіча (у цэнтры), якога асудзілі за палітычнае графіці (фота photo.bymedia.net).

2006 год. Дашкевіч наведвае на «хіміі» ў вёсцы Малае Сітно Паўла Севярынца, якога асудзілі за арганізацыю акцыі пратэста супраць фальсіфікацыі вынікаў рэферэндума-2004 (фота photo.bymedia.net).

2006 год. Дашкевіч ідзе на свой першы тэрмін – яго асуджваюць на паўтары гады калоніі за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі (фота photo.bymedia.net).

2008 год. Дашкевіч датэрмінова, на два месяцы раней, выходзіць на волю (фота «Наша Ніва»).

2008 год. Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч праз тыдзень пасля яго вызвалення і за 4 гады да шлюбу (фота Радыё Свабода).

2000-я гады. Фота з архіва Еўрарадыё.

2009 год. Падчас разгону спецназам акцыі «Маладога фронта» да Дня святога Валянціна на плошчы Якуба Коласа (фота TUT.BY).

2000-я гады. Фота «Нашай Нівы».

2010 год. На акцыі апазіцыі за тыдзень да Плошчы, на якую ён прыйсці ўжо не зможа (фота photo.bymedia.net).

2011 год. Зміцер Дашкевіч у дзень асуджэння на пазбаўленне волі за «злоснае хуліганства».

Таксама на гэтую тэму:

Драку с Дашкевичем и Лобовым спровоцировали внештатные сотрудники милиции?

Дмитрию Дашкевичу разрешили попрощаться с мамой в морге, но на похороны не отпустили (фото)

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)