Общество
Сяргей Стахоўскі

«Шляхамі 1863 года» напярэдадні Дня Волі

Гэтымi шляхамі могуць праехаць усе жадаючыя, прыняўшы ўдзел у вандроўцы, прысвечанай памяці кіраўнікоў паўстання – ураджэнцаў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Рамуальда Траўгута.

Турагенцтва «Дэльфін Груп» распачынае цыкл сапраўды ўнікальных вандровак «Шляхамі 1863 года», падчас якіх можна пабываць на месцах баёў паўстанцаў з царскімі войскамі, ушанаваць памяць герояў, наведаць месцы, дзе беларуская зямля нарадзіла і выхавала сваіх знакамітых сыноў.

– Мы распачнем з 2-х маршрутаў, але ў далейшай распрацоўцы яшчэ некалькі, – распавеў «Салідарнасці» дырэктар турагенцтва Аляксандр Дуко. – Першы маршрут па Гарадзеншчыне мусіць адбыцца ў суботу, 23 сакавіка.

У плане першы пункт вандроўкі – Свіслач. Менавіта тут месціцца былы палац Тышкевічаў, ён жа гімназія, дзе вучыліся Траўгут і браты Каліноўскія. Тут знаходзяцца помнікі Рамуальду Траўгуту і Кастусю Каліноўскаму, а таксама магіла Віктара Каліноўскага. Далей па плане местачковая забудова-Якушоўка, дзе захаваліся падмуркі сядзібы Каліноўскіх, веска Поразава з касцёлам і царквой ХІХ ст., ды пахаваннямі ўдзельнікаў паўстання. У Лыскаве знаходзіцца месца бітвы часоў паўстання, касцёл ХVIII cтагоддзя і унікальная царква ў «Закапанскім« стылі. 1-я пал ХХ ст., магіла Ф.Карпіньскага - знакамітага паэта эпохі Асветніцтва) -Магілёўцы ( маёнтак Быхаўцаў) -Менск

– У красавіку мы працягнем нашу вандроўку, але на гэты раз па Берасцейчыне, – адзначыў Аляксандр Дуко. – Сярод іншага наведаем месца знакамітай бітвы пад Мілавідамі, дзе войскі паўстанцаў 3 чэрвеня 1863 года перамаглі царскія войскі, дый шмат чаго іншага цікавага.

Даведацца пра кошт вандроўкі і іншыя падрабязнасці можна па тэлефоне +375-29-7089518, +375-44-7104368 (Алесь). Гаспадары абяцаюць эксурсійнае абслугоўванне, каву ды гарбату разам з камфартабельным аўтобусам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)