Аляксандр Рыбак зноў хоча на «Еўрабачанне»

Гэтым разам — як кампазітар, аўтар слоў і скрыпач.

Нарвежац беларускага паходжання Аляксандр Рыбак напісаў песню «I'm with you» для ўдзельніцы нацыянальнага нарвежскага адбору на «Еўрабачанне» Ансафі Петэрсан, паведамляе прэс-служба Рыбака. Нагадаем, сам музыка заняў першае месца на «Еўрабачанні-2009».

З 18-гадовай Ансафі Петэрсан Рыбак пазнаёміўся на нарвежскім «Х-фактары», дзе спявачка заняла трэцяе месца ў 2010 годзе. Пасля гэтага Аляксандр запрасіў спявачку ў свой калядны канцэрт. Таксама ён заспяваў з дзяўчынай дуэтам кавэр на песню «Baby it's cold outside», якая ўвайшла ў альбом «Christmas Tales» у лістападзе 2012 года.

У Нарвегіі ўжо прайшоў паўфінал нацыянальнага адбору, дзе Ансафі аказалася яўнай лідаркай. Фінал адбору адбудзецца 9 лютага. Апроч аўтарства музыкі і слоў, Рыбак асабіста выконвае ў песні партыю скрыпкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)