Общество
Генадзь Косараў, «Завтра твоей страны»

Трусаў: Там, дзе Сталін стаяў, паставім Каліноўскага

Напярэдадні гадавіны Нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага пазбаўляюць статуса нацыянальнага героя. Чаму?

20 студзеня ў філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта прайшла канферэнцыя “Польскае шляхецкае паўстанне 1863 году. Погляд на падзеі праз 150 гадоў”. Як паведамляе “Наша ніва”, нешматлікія ўдзельнікі імпрэзы рабілі ўсё, каб “разбіць на дробныя кавалкі легенду аб Каліноўскім як нацыянальным героі Беларусі”.

Паводле галоўнага рэдактара часопіса “Беларуская думка” Вадзіма Гігіна, легенду аб Каліноўскім стварылі бальшавікі, якім быў патрэбны сялянскі беларускі герой, а замацавалі яе ўжо ў 1990-я беларускія апазіцыянеры і нацыяналісты, якіх новая ўлада змагла выціснуць з палітычнага поля ў культурнае.

На думку дацэнта кафедры паліталогіі БДУ Усевалада Шымава, Каліноўскі толькі і хацеў, што аднавіць Рэч Паспалітую.

Па словах паэта Генадзя Бураўкіна, “апошнім часам нашы ідэолагі афіцыйныя, кіраўнікі дзяржаўныя чамусьці старанна хочуць вярнуцца не толькі ў Савецкі Саюз, але і ў Расійскую імперыю”.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)