Политика
Антон Карповіч

Лукашэнка намякнуў, за што насамрэч пасадзілі Статкевіча

Лукашэнка пра Статкевіча: «Гэты аскал, гэтая злоба ў жывым эфіры!».

Напрыканцы прэс-канферэнцыі Аляксандр Лукашэнка сарваўся і пачаў выказваць асабістую крыўду на былога кандыдата ў прэзідэнты Міколу Статкевіча, якога назваў «адзіным паілітвязнем, які застаўся», піша «Наша Нiва».

«Гэты аскал, гэтая злоба ў жывым эфіры!» — фраза датычылася ўдзелу Статкевіча ў дэбатах.

«Я ж не лез, я ж нікога не чапаў», — стаў апраўдвацца Лукашэнка.

Такім чынам, Аляксандр Лукашэнка ўскосна падцвердзіў версію пра тое, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў турме не столькі за радыкальныя дзеянні, колькі за свой смелы выступ на тэлебачанні.

– Вялікі тэрмін ён атрымаў не таму, што нешта планаваў на Плошчы. Гэта была помста Лукашэнкі за прамовы на тэлебачанні, – выказала некалі «Салідарнасці» сваю думку Наста Дашкевіч. – Статкевіч сядзіць за свае словы, за свае заявы – ні больш, ні менш. Тое, што некаторыя дзеячы спрабуюць спіхнуць на Статкевіча нейкія радыкальныя дзеянні на Плошчы – абсалютнае глупства.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)