Беларус Яўген Літвінковіч другі на украінскім шоў «Х-фактар-3»

У супер фінале пераможцам стала касірка з Адэсы Аіда Нікалайчук.

У суботу 6 студзеня прайшоў супер фінал папулярнага ўкраінскага музычнага шоў “Х-фактар”. Па выніках глядацкага галасавання пераможцам шоу стала Аіда Нікалайчук. Беларус з Жодзіна Яўген Літвінковіч стаў другім. Абодва канкурсанты “падшэфныя” вядомага украінскага прадзюсера Ігара Кандрацюка ў катэгорыі "25 +".

Нагадаем, пераможца атрымае галоўны прыз “Х-фактара” — 2 мільёны грыўняў (каля 250 тысяч долараў).

Летась Яўген Літвінковіч таксама стаў другім на шоў "Украіна мае таленты".

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)