Общество
Генадзь Косараў, «Заўтра тваёй краіны»

«Пазбаўленне офісу — моцны ўдар, але «Вясна» будзе працаваць»

У панядзелак судовыя выканаўцы мусяць апячатаць офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна». З якім настроем вясноўцы пакідаюць сядзібу, дзе вялі сваю дзейнасць цягам дванаццаці гадоў, і ци маюць планы на будучыню, распавядае намеснік старшыні арганізацыі, юрыст Валянцін Стэфановіч.

Сядзіба «Вясны» была аформленая на яе старшыню Алеся Бяляцкага, суд над якім адбыўся 24 лістапада 2011 году. Вердыктам суда лідар арганізацыі правядзе ў калоніі чатыры з паловаю гады, а ягоная маёмасць мае быць канфіскаваная. У тым ліку і офіс праваабаронцаў.

— Калі я скажу, што мы вясёлыя і бадзёрыя, то я, напэўна, схлушу, — гаворыць Валянцін Стэфановіч. — Вельмі шкада развітвацца з гэтымі сценамі, тым больш што яны сталі для нас ужо сапраўды роднымі, можна сказаць, другім домам. І гэта месца, якое шмат хто ведае — і журналісты, і грамадскія ды палітычныя актывісты, і людзі, якія пацярпелі ад парушэнняў правоў чалавека. То бок для нас гэта было вельмі важнае публічнае месца — к алі праваабаронцу цяжка знайсці, то ён працаваць не можа.

Пазбаўленне офісу — вельмі моцны ўдар па арганізацыі. Нельга казаць, што гэта было нечаканасцю: са жніўня гэта магло адбыцца кожны дзень. Дзіўна, што нам яшчэ далі адбыць там выбары, у офісе мы праводзілі шмат прэс-канферэнцыяў, у тым ліку і прысвечаных выбарам. Але ні ў якім выпадку мы сваю дзейнасць спыняць не будзем, будзем працаваць далей.

Працяг тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)