Кэлі Карлсан

У Галівуд амерыканская актрыса Кэлі Карлсан трапіла з мадэльнага подыума. З першых жа крокаў у кіно, дзе яна дэбютавала ў 2001 годзе ў фільме “3000 міль да Грэйслэнда”, Кэлі здолела прыцягнуць да сябе ўвагу гледачоў. Яе нават назвалі адной з самых пачуццёвых актрыс Галівуда.

Пра сваё мадэльнае мінулае Кэлі таксама не забывае, час ад часу з’яўляючыся на вокладках глянцавых выданняў. Шматлікія фотасесіі для мужчынскіх часопісаў аднак не першкаджаюць спадарыні Карлсан сцвярджаць, што галоўнай яе рысай з’яўляецца надзвычайная сарамлівасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)