Улады дазволілі шэсьце на «Дзяды»

Менскія гарадзкія ўлады далі дазвол на правядзеньне 28 кастрычніка шэсьця і мітынгу, прысьвечаных «Дзядам».

Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай патрыі БНФ Юрась Беленькі.

Сёлета шэсьце адбудзецца па традыцыйным маршруце — ад гадзіньнікавага заводу да вуліцы Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах пачнецца а 15-й гадзіне. Мяркуецца, што ў мерапрыемстве будуць удзельнічаць каля пяці тысячаў чалавек.

Арганізатараў акцыі ў гарвыканкаме папярэдзілі — падчас мерапрыемства нельга выкарыстоўваць транспаранты, якія супярэчаць тэматыцы акцыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)