Надпіс на футболцы кандыдата Няпомняшчых на плакатах адцэнзуравалі (фотафакт)
Вядомы многім гамельчукам надпіс на футболцы кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе Уладзіміра Няпомняшчых падпаў пад цэнзуру.
Многія жыхары Гомеля ведаюць кандыдата ў дэпутаты менавіта праз яго футболку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», у якой пенсіянер, сябра АГП звычайна з'яўляецца на публіцы – ходзіць па вуліцы і ездзіць у грамадскім транспарце, паведамляе spring96.org.
Праз тую футболку Уладзімір Няпомняшчых меў праблемы з міліцыяй, яго некалькі разоў затрымлівалі, але не каралі адміністрацыйна.

Калі здымаўся выступ на тэлебачанні, кандыдату ў дэпутаты прапанавалі пераапрануцца, але ён адмовіўся.
– Футболка – гэта мой брэнд, мая пазнавальнасць, – патлумачыў тады кандыдат у дэпутаты.
Здымаўся ў гэтай футболцы ён і для плакатаў, якія затым размясціла на інфармацыйных стэндах акруговая камісія. Але надпіс «За Беларусь без Лукашэнкі» быў хітра адцэнзураваны: словы «без Лукашэнкі» зніклі пад надпісам «Кандыдаты ў дэпутаты», застаўся толькі надпіс «За Беларусь».
– Добра, што хоць галаву не адрэзалі, ці не пакінулі адну галаву прафесара Доўэля, – пракаментаваў Уладзімір Няпомняшчых.

Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное