Политика
Алег Грузьдзіловіч, Радыё Свабода

З пэнсіі Мікалая Статкевіча вылічаюць 500 тысяч за турму

Мікалай Статкевіч атрымаў права на тэлефонны званок, зь якога жонка даведалася шмат новага.

Мікалай Статкевіч пазваніў жонцы Марыне Адамовіч. Яна адзначае, што раней дазвол на званок ёй муж атрымліваў толькі аднаго разу ад ліпеня мінулага году. Размова доўжылася каля 10 хвілін. Мікалай Статкевіч паведаміў, што яму зноў зрабілі флюараграфію. Магчыма таму, што ягоны былы сусед нібыта хварэў на сухоты.

Распавёў, што лепшым стала ліставаньне са знаёмымі — ад іх пачалі прыходзіць лісты. Мікалай зьвязвае гэта з пракурорскай праверкай, якая зараз праходзіць у Магілёўскай турме. У тым ліку і ён сустракаўся з правяральнікамі, якім паведаміў, што не атрымлівае выпісаныя для яго газэты «Нашу ніву» і «Новы час». Марына Адамовіч нагадала пра вылічэньні з пэнсіі Мікалая Статкевіча за тое, што ён сядзіць у турме.

– У Статкевіча, які мае вайсковую пэнсію, за ўтрыманьне ў гэтай крытай турме, ў гэтым „санаторыі“, вылічаюць з яе дзесьці зараз больш за 500 тысяч рублёў. Я пыталася, а як наконт тых маладых, што сядзець ў турме і ня маюць пэнсіі ды не ходзяць на працу, кажуць, што яны сядзяць бясплатна. Атрымліваецца сацыяльная несправядлівасьць. Статкевіч значыць працаваў, каб зарабіць сабе на турму?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)