Политика
Ігар Карней, Радыё Свабода

Бакіева трэба шукаць у Раўбічах

Прадстаўнікі рыэлтарскіх кантораў неафіцыйна пацьвярджаюць, што былы кіргіскі лідэр Курманбек Бакіеў купіў за 2 мільёны даляраў элітны катэдж у Раўбічах пад Менскам, аднак падрабязнасьці зьдзелкі падаваць баяцца — непакояцца, што гэта нэгатыўна адаб’ецца на бізнэсе.

Як кажуць супрацоўнікі агенцтваў нерухомасьці, ня так даўно зрынуты кіргіскі лідэр займеў у Беларусі ўласны кут. Адпачатку Бакіеў з маладой жонкай і двума малымі дзецьмі жыў у адным з санаторыяў у Бярэзінскім біясфэрным запаведніку, аднак ці то беларускі бок перастаў задавальняць спэцыфічны кватарант, ці то Бакіеў сабраўся пусьціць у Беларусі карані надоўга, але сытуацыя зьмянілася.

На ўмовах ананімнасьці адзін з рыэлтараў распавёў, што Бакіеў аформіў досыць адметную па беларускіх мерках зьдзелку: «У Раўбічах катэдж — цагляны, трохпавярховы, з цэнтральнымі камунікацыямі. Кошт — 2 мільёны 50 тысяч даляраў. Зразумела, што падобны кошт мае на ўвазе наяўнасьць усіх выгодаў, якія толькі можна сабе ўявіць»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)