Марыя Грацыя Кучынота

Гарачая сіцылійка Марыя Грацыя Кучынота лічыцца адной з самых сексуальных дзяўчын-забойц Джэймса Бонда. Пасля стужкі “І цэлага свету мала” з серыяла пра агента 007 актрыса не толькі стала каралевай прыгажосці Італіі, але і патрапіла ў сотню самых сексуальных жанчын свету.

Марыя Грацыя Кучынота пачала сваю зорную кар’еру з міланскага подыуму. Але мадэльны бізнес не асабліва прывабліваў 16-гадовую прыгажуню, якая пры кожнай зручнай магчымасці спрабавала штурмаваць кінематограф. Нарэшце маладую актрысу заўважыў вядомы італьянскі рэжысёр Рэнцо Арборэ. І хоць ганарар за ролю ў стужцы “Паштальён” быў значна меншы таго, што Марыя атрымлівала за здымкі ў рэкламных роліках, яна не задумваючыся згадзілася. Назаўтра пасля выхаду стужкі Марыя Грацыя Кучынота прачнулася знакамітай.

Дваццаць фільмаў за пяць год — для актрысы зараз звычайная справа. А вось вольны ад працы час спадарыня Кучынота праводзіць на кухні. “Толькі там я адчуваю сябе ў сваёй талерцы”, — сцвярджае Марыя, якая нядаўна выдала кнігу ўласных кулінарных рэцэптаў.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(2)